Канстанцін I Вялікі Змест Біяграфія | Канстанцін і хрысціянства | Палітычная сістэма | Заканадаўства Канстанціна | Дарунак Канстанціна | Зноскі Спасылкі | Абвяшчэнне імператарам | Літаратура | НавігацыяКанстанцін I. «Брытаніка»Канстанцін I. «Рэарганізація імперыі і трыумф царквы».Першая кнігаДругая кнігаТрэцяя кніга«Дом канстантынавай бронзы».NNDBРадаводGran catalanaБольшая российскаяBritannica (анлайн)Оксфардскі біяграфічныADV1212551292007058a10874215XX82176512182910j71233123003557038118565184ITICCUCFIV1693660000 0001 2096 6935n7905592500010260700960780jn2000070094153004737000537683069972729n9800637119244503040981097746098
Нарадзіліся 27 лютагаНарадзіліся ў 274 годзеНарадзіліся ў НішыПамерлі 22 маяПамерлі ў 337 годзеПамерлі ў ТурцыіПахаваныя ў СтамбулеДынастыя КанстанцінаАсобыІмператары рымскіяІмператары візантыйскіяСвятыя паводле алфавітаХрысціянскія святыя IV стагоддзяРоўнаапостальныяКананізаваныя манархіСвятыя Адзінай Царквы
лац.274Ніш22 мая337НікамедыіКанстанцінопаляправаслаўнай царквойКанстанцыя Хлора306варварскімі312МаксенцыяРым324ЛіцыніяХрысціянства1-ы Сусветны сабор330БасфораКанстанцінопалемКалокераКіпрыяўрэяўерасяміданатыстаўарыянаўМаксіміана ГеркуліяВізантыйскай імперыівасілеўсаў271274НішВерхняя МёзіяСербііКанстанцыяФлавіі Аленыўсходняй часткі імперыі293аўгустыцэзары305Брытаніютэтрархіі307ТрырЗаходняй Рымскай ІмперыіМаксіміянаФеадоры311ГалерыяЛіцынійМаксенцыйРым312бітва ля Мульвіева мастапа-грэчаскуЕўсевія НікамедыйскагаЛактанцыюДыяклетыяне317Медыяланскі эдыктхрысціянстваСабор Святога Пятрахрам Труны ГасподняйІерусаліме323Рымскай ІмперыіКрыспапаганцам337Сільвестру IДарунак КанстанцінаСтамбул3263301054праваслаўнайIV стагоддзяДыяклетыянаТрырГерманііНікамедыяМалой АзііАквілеяМіланІталііМаксенцыйамВізантыйБасфорамастацтва32411 мая330грэч.лац.ТраянаДунайДакіюАўрэліяне332сарматаміготаў334БалканыІталію336ПерсііШапураКанстанцыя335336НасерАрменію301Іардан336337АўрэліянамДыяклетыянамквазіканстытуцыйная манархія313Арэлаце333роду ФлавіяўарыянстваНікеіАфанасіяЦаркваАўрэліянеІталіюДыяклетыянЮпітэраГеркулесаАфрыцы3 стагоддзяГаліенаДыяклетыянам331варварамгерманцам332326Дыяклетыянекодэксе ФеадосіяЦарквеСільвеструКанстанцінопальVIII стагоддзяСярэднявеччыЛарэнца дэла Валья14401517КомадГеліягабалГастыліянЭміліянКлаўдзій IIКанстанцін IФлавій Клаўдзій ЮліянШаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003Ctable width="100%" border="0" cellpadding="0" cellspacing="0"u003Ennu003Ctbodyu003Eu003Ctr valign="middle"u003Enu003Ctd style="background:#FFFFFF;"u003Eu003Cdiv style="padding:5px;"u003Eu003Ca href="/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg" class="image"u003Eu003Cimg alt="Статьи года Статья года.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg/80px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg.png" decoding="async" width="80" height="73" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg/120px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg/160px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B8_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8C%D1%8F_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.svg.png 2x" data-file-width="380" data-file-height="345" /u003Eu003C/au003Eu003C/divu003Enu003C/tdu003Enu003Ctd style="background:#FFFFFF;" width="100%" valign="center"u003Enu003Cdiv style="text-align:left; padding:5px; font-size:150%"u003Eu003Cbu003EЗапрашаем да u003Ca href="/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F:%D0%90%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8B_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0/2019/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%8B%D0%B4%D0%B0%D1%82%D1%8B_%D1%9E_%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8B_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0" title="Вікіпедыя:Артыкулы года/2019/Кандыдаты ў артыкулы года"u003Eгаласаванняu003C/au003E выбару найлепшых артыкулаў 2019 года.u003C/bu003Eu003C/divu003Enu003C/tdu003Eu003C/tru003Eu003C/tbodyu003Eu003C/tableu003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Канстанцін I Вялікі
Jump to navigation
Jump to search
'Флавій Валерый Аўрэлій Канстанцін' Flavius Valerius Aurelius Constantinus | ||
| ||
---|---|---|
306 — 337 | ||
Папярэднік | Канстанцый Хлор і Галерый | |
Пераемнік | Канстанцый II, Канстант і Канстанцін II | |
| ||
Дзейнасць | палітык, ваенны | |
Веравызнанне | хрысціянства і старажытнарымская рэлігія | |
Нараджэнне | 27 лютага 274[1]
| |
Смерць | 22 мая 337 (63 гады)
| |
Пахаванне |
| |
Дынастыя | Дынастыя Канстанціна | |
Бацька | Канстанцый I Хлор | |
Маці | Алена | |
Жонка | Мінервіна, Фаўста | |
Дзеці | Канстанціна, Алена, Крысп, Канстанцін II, Канстанцый II, Канстант. | |
Флавій Валерый Аўрэлій Канстанцін на Вікісховішчы |
Канстанцін I Вялікі, Фла́вій Вале́рый Аўрэ́лій Канстанці́н (лац.: Flavius Valerius Aurelius Constantinus; 274, Нес (цяпер Ніш у Сербіі) — 22 мая 337, каля Нікамедыі ў Малой Азіі) — імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны праваслаўнай царквой да святых — святы роўнаапостальны.
Сын імператара Канстанцыя Хлора ад першага шлюбу з Еленай, дачкой карчмара. Пасля смерці бацькі, у Брытаніі (306), Канстанцін быў абвешчаны войскам імператарам. Паспяхова ваяваў з варварскімі плямёнамі ў Германіі і Галіі. У 312 пасля разгрому войскаў імператара-узурпатара Максенцыя, Канстанцін уступіў у Рым і стаў валадаром заходняй часткі Рымскай імперыі. У памяць гэтай перамогі ў Рыме была ўзведзеная трыумфальная арка, якая захавалася дагэтуль. У 324 Канстанцін разбіў у некалькіх бітвах легіёны Ліцынія, валадара Усходу імперыі, і стаў адзінаўладным імператарам усёй Рымскай дзяржавы. Хрысціянства Канстанцін зрабіў пануючай у імперыі рэлігіяй. Пад яго кіраўніцтвам быў арганізаваны і праведзены хрысціянскай Царквой 1-ы Сусветны сабор. У 330 Канстанцін перанёс сталіцу дзяржавы ў Новы Рым, пабудаваны на беразе Басфора і ў потым названы Канстанцінопалем. Рэарганізаваў дзяржаўны лад, правёў фінансавую і падатковую рэформы. Падушыў мяцеж Калокера на Кіпры і паўстанне яўрэяў. Змагаўся з ерасямі данатыстаў і арыянаў. Быў жанаты на Фаўсце, дачцэ імператара Максіміана Геркулія, і меў ад яе трох сыноў і трох дачок. Старэйшага, пазашлюбнага сына нарадзіла яму простая нязнатная жанчына Мінервіна. Перад смерцю Канстанцін ахрысціўся. Быў пахаваны ў магільні канстанцінопальскага храма Святых Апосталаў; магіла Канстанціна Вялікага і сам храм не захаваліся да нашых дзён. У Візантыйскай імперыі Канстанцін лічыўся ўзорным імператарам; у якасці рытарычнай хвалы візантыйцы звалі сваіх васілеўсаў — «новы Канстанцін».
Змест
1 Біяграфія
1.1 Узвядзенне Канстанцінопаля
1.2 Апошнія гады
2 Канстанцін і хрысціянства
3 Палітычная сістэма
3.1 Адміністрацыйны лад Рымскай імперыі
4 Заканадаўства Канстанціна
5 Дарунак Канстанціна
6 Зноскі
7 Спасылкі
8 Абвяшчэнне імператарам
9 Літаратура
Біяграфія |
Дакладная дата нараджэння Канстанціна не вядома, прыкладна паміж 271 і 274 гг., у рымскім горадзе Нес (сённяшні г. Ніш), у правінцыі Верхняя Мёзія (Moesia Superior) на тэрыторыі цяперашняй Сербіі. Ён быў байструком-сынам Канстанцыя, пасля аўгуста Рымскай Імперыі, і Флавіі Алены, жанчыны сціплага паходжання, дачкі карчмара. Яшчэ ў дзіцячым веку Канстанціна супраць волі бацькоў адправілі да двара ўсходняй часткі імперыі, дзе ён пасля зрабіў ваенную кар'еру.
У 293 г. адбыўся імператарскі калегіум, на якім імператар Дыяклетыян абвясціў новую сістэму ўпраўлення імперыяй, паводле якой імперыяй павінна было правіць два імператара (аўгусты) і іх галоўныя памочнікі (цэзары), якія ў дальнейшым павінны былі стаць імператарамі. Сваім памочнікам Дыяклетыян абвясціў Максіміяна, цэзарамі былі выбраны Галерый і Канстанцый, адпаведна. Праз некаторы час Канстанцый адправіўся на Захад бараніць межы імперыі ад пастаянных нападаў варвараў, а сын Канстанцін быў адпраўлены на Усход, у палац Дыяклетыяна. Магчыма Канстанцін служыў залогам, ад непажаданных дзеянняў бацькі, а магчыма імператар імкнуўся навучыць будучага спадчынніка прастола адміністрацыйнай і ваенай справам.
У 305 годзе, пасля ўзвядзення Канстанцыя ў ранг аўгуста Заходняй Рымскай Імперыі Канстанцін змог вярнуцца да бацькі. Праз год, падчас супольнай экспедыцыі ў Брытанію Канстанцый сканаў, і войска абвясціла аўгустам яго сына. З гэтага моманту Канстанцін пачаў барацьбу за абсалютную ўладу ў Рымскай Імперыі.
У той час Рымская імперыя кіравалася па прынцыпу тэтрархіі. Тэрыторыя была падзелена на чатыры зоны — дзве ва ўсходняй і дзве ў заходняй частцы. Абодва аўгуста прызначалі для кіравання другой паловай сваёй тэрыторыі цэзараў. У 307 годзе Канстанцін прыехаў у Трыр — сталіцу Заходняй Рымскай Імперыі — і ажаніўся на дачцы цэзара Максіміяна Феадоры, замацаваўшы, такім чынам, свае прэтэнзркіай прэтэнзіі на ўладу.
У 311 годзе, пасля смерці Максіміяна, аўгуста Галерыя і цэзара Севера, у Канстанціна засталося два канкурэнты — аўгуст Ліцыній і сын Максіміяна Максенцый. Апошні прэтэндаваў на пасад аўгуста Заходняй Рымскай Імперыі, які займаў Канстанцін, які ўклаў саюз з Ліцыніем, аддаўшы яму ў жонкі сваю сястру Канстанцыю, і выправіўся з сваім войскам у Рым, дзе размяшчалася войска Максенцыя.
У 312 годзе адбылася вялікая бітва ля Мульвіева маста, у якой Канстанцін разграміў Максенцыя. Паводле легенды, атрымаць перамогу яму дапамог хрысціянскі Бог, явіўшы ў дзень бітвы знак у выглядзе палаючага крыжа з надпісам па-грэчаску. Як гаворыцца ў кнізе Еўсевія Нікамедыйскага «Жыццё Канстанціна», вачам Канстанціна з'явілася цудоўнае бачанне палаючага Крыжа, што ўзнікла ў небе апоўдні з надпісам пад ім па-грэчаску: «Эв тоўта віка» («Гэтым пераможаш»), і гэта прывяло яго да пераходу ў хрысціянства. Еўсевій заяўляе, што чуў гэту гісторыю ад Канстанціна; але ён пісаў пасля смерці імператара, і яна, відавочна, была яму незнаёмая ў такім выглядзе, калі ён пісаў «Гісторыю Царквы». Аўтар іншага зборніка «Аб смерці ганіцеляў» («De mortibus persecutorum») быў добра дасведчаным сучаснікам Канстанціна (гэты твор прыпісваюць Лактанцыю, пісьменніку і рытару, які жыў пры Дыяклетыяне і памёр у 317 годзе), і ён распавядае, што знак палаючага Крыжа з'явіўся Канстанціну ў сне; і нават Еўсевій дадае, што гэта было не дзённае бачанне, а начны сон. Як бы ні было, Канстанцін стаў насіць адпаведную манаграму ўласнага вынаходства. З гэтага дня ён стаў аднаасобным кіраўніком Заходняй Рымскай Імперыі і прыхільнікам хрысціянскай рэлігіі.
Вярнуўшыся з поля бітвы, Канстанцін разам з усходнім аўгустам Ліцыніем склаў Медыяланскі эдыкт аб памяркоўнасці. Эдыкт забараняў пераследаваць хрысціян і адначасова дазваляў далейшае правядзенне паганскіх абрадаў, за выключэннем ахвярапрынашэнняў. З гэтага моманту Канстанцін пачаў мэтанакіравана падтрымліваць хрысціянства. Менавіта ў гады яго кіравання было распачатае будаўніцтва такіх помнікаў хрысціянскай архітэктуры, як Сабор Святога Пятра ў Рыме і храм Труны Гасподняй у Іерусаліме.
Пры гэтым Канстанцін заставаўся вельмі супярэчлівай постаццю, а яго паводзіны часцяком не адпавядалі вобразу праведнага хрысціяніна. Змагаючыся за аднаасобную ўладу, ён не спыняўся ні перад чым. У 323 годзе яго войска разграміла войскі былога саюзніка Ліцынія. Нягледзячы на ўгаворы сваёй сястры — жонкі Ліцынія, — Канстанцін загадаў пакараць смерцю канкурэнта. Пасля гэтага Канстанцін Вялікі стаў аднаасобным уладаром Рымскай Імперыі.
Праз тры гады, асцерагаючыся змовы, імператар пакараў смерцю свайго старэйшага сына Крыспа і жонку Феадору. Даўшы сваім дзецям хрысціянскае выхаванне, сам Канстанцін усё жыццё заставаўся паганцам. Абрад хрышчэння ён прыняў толькі перад смерцю — у 337 годзе, аднак гэтая легенда не пацверджаная гістарычнымі фактамі. Затое яшчэ ў сярэднія стагоддзі была аспрэчана чутка пра тое, што падчас хрышчэння імператар заявіў біскупу Сільвестру I, што з гэтага часу царкоўная ўлада мае прыярытэт над свецкай. Менавіта гэтая гістарычная фальсіфікацыя, атрымаўшая назву «Дарунак Канстанціна», стала падмуркам улады папства.
Апошняй вялікай справай Канстанціна стала заснаванне новай сталіцы — Канстанцінопаля (цяпер — Стамбул). Яна была закладзена ў 326 годзе і асвечаная ў 330 годзе, неўзабаве пасля таго, як хрысціянства стала афіцыйнай рэлігіяй Рымскай Імперыі. Пасля расколу царквы ў 1054 годзе Канстанцінопаль стаў цэнтрам праваслаўнай рэлігіі, а яго заснавальнік быў узведзены ў ранг святога.
Узвядзенне Канстанцінопаля |
Да IV стагоддзя горад Рым перастаў быць рэзідэнцыяй імператараў. Ва ўмовах сталай небяспекі вонкавага ўварвання кіраўнік павінен быў знаходзіцца бліжэй да межаў імперыі. З гэтага пункту гледжання размяшчэнне сталіцы было няёмкім. Таму, пачынаючы з Дыяклетыяна, імператары мелі свае рэзідэнцркіай рэзідэнцыі ў гарадах, якія больш адпавядалі стратэгічным мэтам абароны дзяржавы. Такімі месцамі былі Трыр ў Германіі, Нікамедыя ў Малой Азіі, Аквілея і Мілан у Паўночнай Італіі. Канстанцін не быў выключэннем з гэтага правіла. Першы раз ён наведаў Рым пасля перамогі над Максенцыйам, пасля пабываўшы там толькі два разы. Канстанцін загарэўся марай стварыць новую сталіцу, якая сімвалізавала бы пачатак новай эпохі ў гісторыі Рыма. Асновай для будучага горада паслужыў старажытны грэчаскі горад Візантый, які размяшчаўся на еўрапейскім узбярэжжы Басфора. Стары горад быў пашыраны і акружаны непрыступнымі сценамі. У ім пабудавалі іпадром і мноства храмаў, як хрысціянскіх, гэтак і паганскіх. З усёй імперыі ў Візантый звозіліся творы мастацтва: карціны, скульптуры і іншае.
Будаўніцтва пачалося ў 324 годзе, а праз шэсць гадоў 11 мая 330 года Канстанцін афіцыйна перанёс сталіцу Рымскай імперыі ў Візантый і даў яму імя Новы Рым (грэч.: Νέα Ῥώμη, лац.: Nova Roma), аднак гэтая назва неўзабаве была забыта і ўжо пры жыцці імператара горад сталі называць Канстанцінопалем.
Апошнія гады |
Канстанцін лічыў Канстанцінопаль сваёй сталіцай і сталым месцам жыхарства. Ён пражыў там вялікую частку свайго наступнага жыцця. Ён перабудаваў мост Траяна праз Дунай, у надзеі зноў падпарадкаваць Дакію, правінцыю, якая была страчана рымлянамі пры Аўрэліяне. У канцы зімы 332 года, Канстанцін праводзіў кампанію разам з сарматамі ў бырыцьбе супраць готаў. Надвор'е і недахоп ежы зрабілі становішча готаў вельм дрэнным, амаль 100 тысяч памерла перш, чым яны падпалі пад рымскае панаванне. У 334 годзе, пасля таго як сарматы зрынулі сваіх лідараў, Канстанцін удала прывёў кампанію супраць племені. Ён атрымаў перамогу ў вайне і ўзмацніў свой кантроль над рэгіёнам, як рэшткі лагераў і ўмацаванняў у рэгіёне паказваюць[2]. Канстанцін перасяліў некаторых сармацкіх высыльных, як фермераў на Балканы і ў Італію, а астатніх заклікаў у войска. Канстанцін прыняў тытул Dacicus maximus у 336 годзе[3].
У апошнія гады свайго жыцця Канстанцін будаваў планы па заваяванні Персіі. У лісце да цара Персіі, Шапура, Канстанцін заявіў аб сваіх прэтэнзіях на шэфства над хрысціянскімі падданымі Персіі і заклікаў Шапура ставіцца да іх добра. Канстанцін паслаў Канстанцыя на варту да ўсходняй мяжы ў 335 годзе. У 336 годзе, князь Насер уварваўся ў Арменію (хрысціянскае царства з 301 года) і пасадзіў персідскага стаўленніка на трон, пасля чаго Канстанцін вырашыў пачаць кампанію супраць Персіі. Ён ставіўся да вайны як да хрысціянскага крыжовага паходу, заклікаючы біскупаў, каб яны суправаджалі войска падчас паходу. Канстанцін планаваў прыняць хрышчэнне ў рацэ Іардан да перасячэння мяжы Персіі. Персідскія дыпламаты прыязджалі ў Канстанцінопаль узімку 336 года, імкнучыся скласці мір, але Канстанцін выгнаў іх прэч. Аднак кампанія так і не была закончана, бо вясной 337 года Канстанцін сур'ёзна захварэў, а пасля чаго памёр[4].
Канстанцін і хрысціянства |
Канстанцін атрымаў права звацца «Вялікім» хутчэй у сілу сваіх спраў, чым таго, якім ён быў; яго інтэлектуальныя і маральныя якасці не былі настолькі высокімі, каб забяспечыць яму гэты тытул. яго веліч грунтуецца на тым, што ён прадбачыў будучыню, якая чакай хрысціянства, і вырашыўся атрымаць з яго карысць для сваёй імперыі, а таксама на праўна-дзяржаўных дасягненнях, бо ён завяршыў працу, пачатую Аўрэліянам і Дыяклетыянам, дзякуючы якім квазіканстытуцыйная манархія, або «прынцыпат» Аўгуста, ператварыўся ў адкрыты абсалютызм, часам званы «дамінатам».
Дзеля палітычнай мэтазгоднасці Канстанцін адклаў поўнае прызнанне хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі да таго, пакуль не стаў адзіным кіраўніком імперыі. Ён не толькі забяспечыў памяркоўнае стаўленне да хрысціянства адразу пасля перамогі над Максентыюсам, але ўжо ў 313 годзе выступіў на яго абарону ад апазіцыйнай плыні данатыстаў і старшыняваў на радзе ў Арэлаце. Шэрагам актаў ён вызваліў царкву і святароў ад падаткаў і дараваў ім разнастайныя прывілеі, якія не распаўсюджваліся на ератыкоў.
Паступова высветлілася стаўленне імператара да паганства: яго можна назваць пагардлівай памяркоўнасцю. З вышыні прызнанай дзяржавай рэлігіі яно зводзілася да простых забабонаў. У той самы час дазвалялася спраўляць паганскія абрады, за выключэннем тых месцаў, дзе лічылася, што яны падрываюць маральныя асновы. І нават у апошнія гады кіравання Канстанціна мы знаходзім законы на карысць мясцовых жрацоў-фламенаў і іх калегіяў. У 333 годзе або пазней быў усталяваны культ роду Флавіяў, як звалася імператарская сям'я; аднак ахвярапрынашэнні ў новым храме былі строга забароненыя. Толькі пасля канчатковай перамогі Канстанціна над Ліцыніем паганскія знакі зніклі з манет, і на іх з'явілася выразная хрысціянская манаграма (якая ўжо служыла знакам манетнага двара). З гэтага часу ўвагу імператара прыцягнула ерась арыянства, і старшынюючы на саборы ў Нікеі ды, пасля, выносячы прысуд аб выгнанні Афанасія, ён не толькі больш адкрыта, чым раней, загаварыў аб сваім стаўленні да хрысціянства, але і выявіў імкненне дамагчыся для сябе вяршэнства ў справах Царквы. Канстанцін не сумняваўся, што яго сан Вялікага пантыфіка дае яму вышэйшую ўладу над рэлігійнымі справамі ўсёй імперыі, а ўпарадкаванне хрысціянства знаходзіцца ў яго кампэтэнцыі. Было досыць лёгка ўжыць гвалт да данатыстаў, супраціўленне якіх свецкай уладзе не быў цалкам духоўным, але ў значнай ступені быў звязаны з не зусім чыстымі матывамі. Але ерась арыянства ўзняла фундаментальныя пытанні, якія на думку Канстанціна, магчыма было пагадзіць, але насамрэч, як лічыў Афанасій, яны агалялі істотныя супярэчнасці ў дактрыне. У выніку пачаўся працэс, які прывёў да таго, што Царква, якую Канстанцін спадзяваўся зрабіць прыладай абсалютызму, стала рашучым супернікам апошняга.
Палітычная сістэма |
Палітычная сістэма Канстанціна з'явілася канчатковым вынікам працэсу, які, хоць і доўжыўся на працягу ўсяго перыяду існавання імперыі, прыняў выразную форму пры Аўрэліяне. Менавіта Аўрэліян атачыў персону імператара ўсходняй пышнасцю, насіў дыядэму і ўпрыгожанае каштоўнымі камянямі адзенне, прыняў сан дамінуса (спадара) і нават дэўса (бога); ператварыў Італію ў падабенства правінцыі і афіцыйна дазволіў эканамічны працэс, што замяшчаў рэжым дагаворы на рэжым статуту. Дыяклетыян паспрабаваў абараніць новую форму дэспатыі ад узурпацыі з боку войска, стварыўшы хітрую сістэму супольнага кіравання імперыяй з дзвюма лініямі ўспадкавання ўлады, якія мелі імёны Юпітэра і Геркулеса, але гэтая пераемнасць ажыццяўлялася не шляхам успадкоўвання, а шляхам усынаўлення. Гэтая штучная сістэма была разбурана Канстанцінам, які ўсталяваў дынастычны абсалютызм на карысць сваёй сям'і — рода Флавіяў, доказы культу якога знойдзеныя ў Італіі і Афрыцы. Каб атачыць сябе царскім дваром, ён стварыў афіцыйную арыстакратыю ўзамен сенатарскага ордэна, які «салдацкія імператары» 3 стагоддзя практычна пазбавілі ўсякага значэння. Гэтую арыстакратыю ён забяспечыў тытуламі і адмысловымі прывілеямі, так, напрыклад, ён стварыў перайначанае патрыцыянства, вызваленае ад падатковага цяжару. Сенат зараз нічога не значыў і Канстанцін дапусціў яго членаў да кар'еры правінцыйных адміністратараў, якая з часу кіравання Галіена была амаль зачыненая для іх, дый дараваў ім некаторыя пустыя прывілеі, напрыклад, вольныя выбары квэстараў і прэтараў, а з іншага боку, у сенатараў было аднятае права быць асуджанымі роўнымі сабе, і ён перайшоў пад юрысдыкцыю правінцыйнага губернатара.
Адміністрацыйны лад Рымскай імперыі |
У сферы адміністрацыйнага ладу імперыі Канстанцін завяршыў пачатае Дыяклетыянам, падзяліўшы грамадзянскія і ваенныя функцыі. Пры ім прэфекты прэторыя цалкам перасталі выконваць ваенныя абавязкі і сталі ачольнікамі грамадзянскай адміністрацыі, асабліва ў справах заканадаўства: у 331 годзе іх рашэнні сталі канчатковымі і не дапушчалася ніякіх абскарджанняў у імператара. Грамадзянскія кіраўнікі правінцый не мелі ніякай улады над ваеннымі сіламі, якімі камандавалі дзюкі; і каб надзейней забяспечыць абарону ад узурпацыі, чаму служыў падзел улады, Канстанцін наймаў комітаў, якія склалі значную частку афіцыйнай арыстакратыі, каб яны назіралі і дакладвалі аб тым, як у ваенных ідуць справы, а таксама войска так званых агентаў, якія пад выглядам інспектавання імперскай паштовай службы працавалі як масавая сістэма шпіянажу. Што тычыцца арганізацыі войска, Канстанцін падпарадкаваў камандаванне ваенным магістратам, якія адказваюць за пяхоту і конніцу. Ён таксама адкрыў доступ варварам, асабліва германцам, да адказных і высокіх пасадаў.
Заканадаўства Канстанціна |
Арганізацыя грамадства па прынцыпе строгай спадчыннасці ў карпарацыях або прафесіях часткова ўжо скончылася перад прыходам Канстанціна да ўлады. Але яго заканадаўства працягвала прывязваць кожнага чалавека да той касты, з якой той выйшаў. Такія originales (спадчынныя саслоўі) згадваюцца ў самых першых законах Канстанціна, а ў 332 годзе прызнаецца і ўкараняецца спадчынны статут сельскагаспадарчага саслоўя калон.
Апроч таго, муніцыпальныя дэкурыёны, адказныя за збор падаткаў, страцілі ўсе шляхі да адступлення: у 326 годзе ім забаранілі набываць недатыкальнасць шляхам уступлення ў шэрагі хрысціянскіх святароў. У інтарэсах урада было забяспечыць гэткім чынам рэгулярнае паступленне ў казну падаткаў, што вялікім цяжарам як у грошах, так і ў натуры клаліся на насельніцтва яшчэ пры Дыяклетыяне. Адзін са старажытных аўтарытэтаў кажа аб ім, што дзесяць гадоў ён быў выдатным кіраўніком, дванаццаць гадоў — рабаўніком і яшчэ дзесяць — марнатраўцам, і яму пастаянна даводзілася ўводзіць празмерныя падаткі, каб узбагачаць сваіх фаварытаў і ажыццяўляць такія экстравагантныя праекты, як будаўніцтва новай сталіцы. Дзякуючы яму з'явіліся падаткі на сенатарскія маёнткі, вядомыя як collatio glebalis (пазямельны), і на прыбыткі ад гандлю — collatio lustralis (адкупны).
Увогуле, у галіне заканадаўства кіраванне Канстанціна адзначалася часам ліхаманкавай актыўнасцю. Да нас дайшлі каля трохсот яго законаў у кодэксах, асабліва ў кодэксе Феадосія. У гэтых зборах праглядаюцца шчырае жаданне рэформ і ўплыў хрысціянства, напрыклад, у патрабаванні гуманнага стаўлення да зняволеных і нявольнікаў дый пакаранняў за злачынствы супраць маралі. Тым не менш, яны часцяком складаліся афіцыйнымі рыторыкамі, а не дасведчанымі законнікамі. Падобна Дыяклетыяну, Канстанцін верыў, што прыйшоў час, калі грамадства трэба перарабляць дэкрэтамі дэспатычнай улады, і важна адзначыць, што з таго часу мы сутыкаемся з непрыхаваным сцвярджэннем волі імператара як адзінай крыніцы закону. Па сутнасці, Канстанцін увасабляе ў сабе дух абсалютнай улады, які запанаваў на працягу шматлікіх стагоддзяў як у Царкве, так і ў дзяржаве.
Дарунак Канстанціна |
«Канстанцінавым дарункам» называлася грамата, нібыта выдадзеная імператарам Канстанцінам Вялікім папе Сільвестру, у якой імператар аб'яўляў, што перадае папе ўладу над усёй заходняй часткай Рымскай імперыі, а сам жа выдаляецца ў Канстанцінопаль. Гэтая грамата ў рэальнасці была сфабрыкавана ў папскай курыі каля сярэдзіны VIII стагоддзя дзеля абгрунтавання ўзнікнення свецкай улады пап і ў асаблівасці іх дамаганняў на вяршэнства над мірскімі ўладамі на Захадзе. Першыя сумневы наконт сапраўднасці дакумента паўсталі яшчэ ў Сярэднявеччы. Канчаткова даказаў факт падробкі італьянскі гуманіст Ларэнца дэла Валья ў сваёй працы «Аб дарунку Канстанціна» (1440), якая была апублікавана ў 1517 годзе.
Зноскі
↑ 1,01,1 А. Ловягин Константин Великий // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 63–67.<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q602358"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q24445898"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19908137"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q23892926"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q4264961"></a>
↑ Timothy D. Barnes, «Constantine and Eusebius», Cambridge, MA: Harvard University Press, 1981. ISBN 978-0-674-16531-1 p. 250.
↑ Odahl, Charles Matson. «Constantine and the Christian Empire». New York: Routledge, 2004. Hardcover ISBN 0-415-17485-6 Paperback ISBN 0-415-38655-1 p. 261.
↑ Timothy D. Barnes, «Constantine and Eusebius», Cambridge, MA: Harvard University Press, 1981. ISBN 978-0-674-16531-1 pp. 258—259.
Спасылкі |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін I Вялікі
Канстанцін I. «Брытаніка»(англ.)- Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона cite web. Джон Б. Ферт Канстанцін I. «Рэарганізація імперыі і трыумф царквы». (англ.) .
- Лісты Канстанціна: Першая кніга, Другая кніга, Трэцяя кніга(англ.)
«Дом канстантынавай бронзы». Выявы і апісанне манет Канстанціна.(англ.)
Абвяшчэнне імператарам |
Літаратура |
- Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
Папярэднік: Канстанцый Хлор і Галерый | Рымскі імператар 306—337 | Пераемнік: Канстанцый II, Канстант і Канстанцін II |
|
|
Шаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў
|
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 274 годзе
- Нарадзіліся ў Нішы
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 337 годзе
- Памерлі ў Турцыі
- Пахаваныя ў Стамбуле
- Дынастыя Канстанціна
- Асобы
- Імператары рымскія
- Імператары візантыйскія
- Святыя паводле алфавіта
- Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
- Роўнаапостальныя
- Кананізаваныя манархі
- Святыя Адзінай Царквы
(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.980","walltime":"1.449","ppvisitednodes":"value":4845,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":111380,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":11253,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":14,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":14,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":3341,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":21,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1294.725 1 -total"," 74.68% 966.854 1 Шаблон:Дзяржаўны_дзеяч"," 53.02% 686.423 42 Шаблон:Wikidata"," 48.28% 625.150 1 Шаблон:Дзяржаўны_дзеяч/Асабовыя_дадзеныя"," 36.99% 478.938 17 Шаблон:If-wikidata"," 11.80% 152.732 1 Шаблон:Бібліяінфармацыя"," 11.57% 149.773 1 Шаблон:Wikidata/p569"," 4.80% 62.193 2 Шаблон:Картка/арыгінал_імя"," 4.25% 55.056 1 Шаблон:Wikidata_gender_switch"," 3.83% 49.637 12 Шаблон:ДД_тытул"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.612","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":6269718,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Custom label provided for Q4264961nUnmatched any pattern: «А. Ловягин»nGot title of Q19908137 from label: «Брокгауз — Ефрон»nCustom label provided for Q4264961nUnmatched any pattern: «А. Ловягин»nGot title of Q19908137 from label: «Брокгауз — Ефрон»nLoaded datatype wikibase-item of P21 from wikidata, consider passing datatype argument to formatProperty call or to Wikidata/confign","cachereport":"origin":"mw1307","timestamp":"20191215202916","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041au0430u043du0441u0442u0430u043du0446u0456u043d I u0412u044fu043bu0456u043au0456","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D0%BD_I_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q8413","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q8413","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-08-22T19:30:55Z","dateModified":"2019-02-27T16:35:10Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/7/76/Constantine_Chiaramonti_Inv1749.jpg","headline":"u0456u043cu043fu0435u0440u0430u0442u0430u0440 u0440u044bu043cu0441u043au0456"(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":550,"wgHostname":"mw1241"););