Польская кампанія 1939 году Зьмест Напярэдадні кампаніі | Пачатак вайны | Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы | Сканчэньне вайны | Вынікі кампаніі | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюрЦярністы шлях узьяднаньня0023-3102Польская кампанія 1939 году
Польская кампанія (1939)
па-польскупа-польскупа-нямецкуДругой сусьветнай вайнынацысцкай НямеччыныСавецкага Саюзуславацкага кантынгентуПольшчыпадзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім СаюзамСылезііПамяранііЎсходняй ПрусііВіслаНараўГлівіцыССнапад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыюапэрацыя «Гімлер»Заходняй БеларусіЭдвардам Рыдзь-СьміглымВіслыВялікабрытанііФранцыіабстрэлу паўвостраваВестэрплятэГ. СухарскімВаршавыБерасьцейскую крэпасьцьВіслаБзураГдыняСССРСталінЧырвонай АрмііЗаходняй УкраіныЗаходняй Беларусіабаронцы Варшавыцьвердзі Модлінпаўвострава Хельбаёў 2-5 кастрычнікаКоцксамадзейная апэратыўная група «Палесьсе»Ф. Клеебэрга
Польская кампанія 1939 году
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
|
Уварваньне ў Польшчу, Польская кампанія 1939 року, у Польшчы вядомая як Абарончая вайна 1939 року (па-польску: Wojna obronna 1939 roku) або Верасьнёўская кампанія (па-польску: Kampania wrześniowa), у Нямеччыне Польская кампанія (па-нямецку: Polenfeldzug) — першая ваенная кампанія Другой сусьветнай вайны, баявыя дзеяньні ўзброеных сілаў нацысцкай Нямеччыны, Савецкага Саюзу і невялікага славацкага кантынгенту па акупацыі Польшчы. Баявыя дзеяньні пачаліся 1 верасьня і скончыліся 6 кастрычніка 1939 падзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім Саюзам.
Зьмест
1 Напярэдадні кампаніі
2 Пачатак вайны
3 Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы
4 Сканчэньне вайны
5 Вынікі кампаніі
6 Крыніцы
7 Вонкавыя спасылкі
Напярэдадні кампаніі |
Плян нападу на Польшчу «Вайс» («Белы») быў распрацаваны нямецкім вярхоўным камандаваньнем у красавіку 1939, сыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» і меў на мэце раптоўным уварваньнем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраваньне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сылезіі, Памяраніі і Ўсходняй Прусіі разьбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк Вісла і Нараў.
Нямецкія сілы ўварваньня пад агульным камандаваньнем генэрала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзэрвамі 62) дывізіі, зь іх 6 танкавых і 4 матарызаваныя (усяго 1,6 млн чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гарматаў і мінамётаў, 2,5—2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (зь іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн чал.), 4,3 тыс. гарматаў і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.
Пачатак вайны |
Зачэпкай, якую Нямеччына выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасьня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім месьце Гляйвіц (цяпер горад Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэнавала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (апэрацыя «Гімлер»).
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (тут было мабілізавана каля 100 тысячаў беларусаў).
Польскае камандаваньне на чале з маршалам Эдвардам Рыдзь-Сьміглым плянавала весьці абарончыя баі на захад ад Віслы з разьлікам на хуткую дапамогу заходніх хаўрусьнікаў — Вялікабрытаніі і Францыі. 3 верасьня гэтыя краіны абвясьцілі вайну Нямеччыне, але рашучых ваенных дзеяньняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеяньняў 1-8 верасьня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава Вестэрплятэ (ягоны гарнізон на чале з маёрам Г. Сухарскім супраціўляўся да 7 верасьня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжох уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 верасьня Рыдзь-Сьміглы са штабам эвакуяваўся ў Берасьцейскую крэпасьць. 9-16 верасьня нямецкія войскі акружылі польскія часткі на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасьня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуляваў 18 верасьня).
Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы |
- Асноўны артыкул: Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году
Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласьці адказнасьць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражаньне нэўтралітэту, адцягваў выступленьне. Толькі 17 верасьня 1939 г., калі польская армія ў цэлым была разьбітая, савецкі ўрад аддаў распараджэньне камандаваньню Чырвонай Арміі перайсьці мяжу і «ўзяць пад сваю абарону жыцьцё і маёмасьць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі».
Сканчэньне вайны |
У ноч на 18 верасьня польскі ўрад пакінуў краіну.
Нямецкія войскі завяршылі заваяваньне Польшчы. 28 верасьня капітулявалі абаронцы Варшавы, 29 верасьня — цьвердзі Модлін, 2 кастрычніка — паўвострава Хель. Пасьля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітулявала самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клеебэрга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флятыліі.
Вынікі кампаніі |
У ходзе Польскай кампаніі Нямеччына страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашынаў, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі (звыш 7 тыс. беларусаў)[1] і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (зь іх было 70 тыс. беларусаў).
Крыніцы |
^ Уладзімер Давыдаў. Цярністы шлях узьяднаньня // Беларуская думка : часопіс. — Верасень 2009. — № 9. — С. 19-27. — ISSN 0023-3102.
Вонкавыя спасылкі |
Польская кампанія 1939 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыя:
- Польская кампанія (1939)
(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.120","walltime":"0.183","ppvisitednodes":"value":906,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":41577,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":16266,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":907,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 131.314 1 -total"," 29.69% 38.981 1 Шаблён:Бітвы_польскай_кампаніі_1939_году"," 26.59% 34.910 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 18.68% 24.525 1 Шаблён:Commonscat"," 14.99% 19.682 1 Шаблён:Крыніцы"," 11.54% 15.148 1 Шаблён:Артыкул"," 10.80% 14.185 2 Шаблён:Мова-pl"," 7.10% 9.323 1 Шаблён:Commons"," 5.67% 7.451 3 Шаблён:Мова_тэксту"," 5.64% 7.412 1 Шаблён:Спасылкі_шаблёну"],"cachereport":"origin":"mw1302","timestamp":"20191114191745","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041fu043eu043bu044cu0441u043au0430u044f u043au0430u043cu043fu0430u043du0456u044f 1939 u0433u043eu0434u0443","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%8F_1939_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D1%83","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q150812","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q150812","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2011-05-10T18:32:20Z","dateModified":"2019-08-13T07:44:44Z"(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":224,"wgHostname":"mw1323"););